4 снежня 2019 года ў Чырвонабярэжскім СДК Жлобінскага раёна пры ўдзеле бібліятэкараў – цэнтральнай раённай імя Н.К. Крупскай і мясцовай вясковай – прайшла прэзентацыя трэцяй часткі краязнаўчай кнігі “Красны Бераг…”. Аўтарам яе з’яўляецца ўраджэнец станцыі Чырвоны Бераг, педагог і краязнаўца Аляксандр Пабалавец, які сёння жыве і працуе ў Гомелі.
Першая частка згаданага ўнікальнага даследавання ўбачыла свет у 2016 годзе, другая – у 2017-м, трэцяя – сёлета. Героямі гэтай своеасаблівай трылогіі сталі звыш сотні землякоў аўтара, многія з якіх прысутнічалі на прэзентацыі, у тым ліку – настаяцель Чырвонабярэжскага прыходу храма Святога велікамучаніка Георгія Пабеданосца протаіерэй Пётр Петрушэнка.
Краязнаўцу са сцэны СДК віталі старшыня Чырвонабярэжскага сельвыканкама Валерый Рагоўскі, ветэран педагагічнай працы, краязнаўца Анатолій Хлапкоў, сын віднага дзяржаўнага і партыйнага дзеяча Беларусі савецкага перыяду Аляксандра Грахоўскага (1938–1991) мінчанін Уладзімір Грахоўскі, многія іншыя.
Прэзентацыя новай кнігі А. Пабалаўца стала значнай падзеяй у жыцці аграгарадка Чырвоны Бераг.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *